| Замілаванне Страсбургам |
[Чэр. 30, 2009|02:05 pm] |
 Збіраючыся ў Страсбург, я не чакаў, што гэты горад так западзе мне ў душу. У Страсбург немагчыма не закахацца. Ужо хаця б за той ліпавы пах, які настролькі роўна і прапарцыйна разліваецца па горадзе. Чаму ў Менску так мала ліпаў? Чаму ў Менску няма зялёнай падстрыжанай траўкі між рэльсамі трамвайных шляхоў? У рэчцы Іль плаваюць выдры, а качкі гуляюць між столікаў рэстаранчыку, які размешчаны пад самым старым дрэвам у горадзе. Гэты раён называецца "Маленькая Францыя". Бадай, што Страсбург ніколі не быў чыста французскім горадам, нават нямецкая назва (крэпасць ля дарогі) гаворыць пра гэта. "Маленькая Францыя" называецца ж так, бо некалі тут знаходзілася венерычная бальніца, дзе лячылі "французскія хваробы". Цяпер жа гэта адзін з найпрыгажэйшых раёнаў места. А недзе зусім побач пачынаецца Германія. У Страсбурзе шмат храмаў, але яны рэдка адкрытыя. хоць мне часам і здаецца, што ў гэтым поліэтнічным і поліканфесійным свеце гэта зусім непатрэбна. Страсбург падобны да маленькага Вавілону, дзе пераблыталіся ўсе мовы і гаворкі планеты. Там няма мясцовага піва, але ёсць ружовае эльзаскае віно. А сімвалам гораду з'яўляецца бусел. Страсбург адначасова і суровы, і пяшчотны. Пэўна, гэта вынік існавання на памежжы. А самы кайф прыходзіць штораніцу ў маленькую кавярню па суседстве, замаўляць каву ці гарбату, а таксама некалькі круасанаў. Францыя - чароўная краіна. 



 |
|
|
| Comments: |
Дзякуй за выдатнейшую замалёўку! Быццам, наноў там пабываў ;)
А ты калі там быў і колькі разоў? :)
Амаль роўна год таму )) Разам з фарыкінымі ))
Зараз весялей. Тады фарыкіны толькі бухалі, зараз працьверазелі ;)
так, а вось зараз поўны атас ))
цікава, а то нам нагаварылі, што піва тут толькі нямецкае
зараз выбіраю тыя вуліцы, дзе ліпаў больш - хажу і дах ад паху зносіць. да гэтага неадэкватна рэагавала на язмін і акацыю. ад гэтых пахаў ў мяне проста нейкі зомбі-эфект. таму хажу гуляць адна ;)
о, язмін я таксама люблю! толькі яго, здаецца, да жніўня трэба чакаць
шаноўны, язмін ўжо амаль адцвёў! калі зусім не адцвёў..
значыць, я нешта блытаю :)
ніяк не вазьму да галаву: што ж можа квітнець у жніўні? акрамя якіх адмысловых садовых кветак? (Deleted comment)
на гэта я дакладна ўвагу не звяртаў :) | |