Прапаную іншую цытату зь Дзядзенкі: "Малады чалавек, непрыстойна ў прысутнасьці клясыках нахвальваць іншых клясыкаў" (у час, калі Панкавец пры Дзядзенку хваліў Балахонава).
Не, Зьміцер, не бяру. Тут хутчэй пра Дзядзенку цытатка, а не пра Балахонава :)
Я ж яго ўпоравень з сабой паставіў!!! ;)
Ну навошта ты прыніжаеш свой талент!!! :)
Дзядзенка - гэта Дзядзенка.
Чытайце "Дзеяслоў" №23: там проза.
Скажу шчыра, ніяк рукі ня дойдуць. А пачытаць вельмі-вельмі хочацца :)
НЕ ХАДЗІ НА РУКАХ! А часопіс чытай вачыма, а не рукамі. Рукамі — хіба што старонкі перагортвай:Р
Дзякуй! Скарыстаю параду :))
толькі "Балахонаў даты " ня быў. уражаньне датасьці тварыла тая эўфарыя, у якой я перабываў тады - атрымаўшы наклад уласнай кнігі і патрапіўшы з карабля на баль:)
Гэта ты ўжо потым дзецям сваім расказваць будзеш, а мне Сямён расказваў менавіта так. :-) Дарэчы, прапаную табе зьмясьціць гэты цытатнік на сайце ў разьдзеле "Любоў народная". :)))
>>>зьмясьціць гэты цытатнік на сайце ў разьдзеле "Любоў народная". :))) Марыйка_ будзе ёрнічаць:)))
Хай ёрнічае!))) Хіба ты яшчэ ня звыкся? :-) Хаця, як хочаш :)
Прадзешавіў... Трэ было дзеньгі ўпярод браць...
Бляха-муха, не падумаў :-)
сайт, дарэчы, дзень пры дні зьменіць свой выгляд. ніякіх асаблівых тэхнічных наваротаў ня будзе. проста стане выглядаць інакш.
А творы новыя тамака будуць? А то засумаваўся ўжо :)
нічога суцэльнага няма. ляжаць чарнавікі недаведзеныя ні да канца ні да ладу.
Балахонаў- брутальна-выкшталцоны клясык, жаночы. Толькі б яшчэ кніжачку падаўжэй за "Імя грушы". Прыкладам, як "Імя розы" па таўшчызьне. Сужэт пазаблытаней бы яшчэ. Я хутка чытаю, і кніжка хутка скончылася.
каб было дакладна, як у сэньёра Умбэрта - калі датрываеш да 100-й старонкі, значыць ужо чытаньне ня кінеш:)))
Я зь першай спробы старонцы на 40-ой кінуў :)
Ня знаю, як жаночы :) Па-мойму мужчынам таксама падабаецца, прынамсі, мне адназначна. Хаця сястра мая, якая беларускую кнігу ў рукі бярэ гады ў рады таксама была ў захапленьні ад "Імя грушы". Апавяданьні чытаць не захацела. А харошаю кнігу яму сапраўды ўжотрэба выдаваць, прытым тэрмінова.
ну чаму тэрмінова? і што я муўу выдаваць? і (калі раптам тэкстаў нашкрабецца) за якія грошы мне яе (кнігу) выдаваць?
Толькі ва Умбэрта Эка мне гістрычныя старонкі былі нецікава, я іх прагортвала. Занадта навукова напісана. Ці то я была несаспелы чытач?
Напэўна, таму што Балахонаў пра беларускую гісторыю пісаў. Яна ж свая, родная, інтымная :)
Ну бывае ж што жаночыя кнігі падабаюцца мужчынам. Усё роўна жаночая і ўсё. толькі кароткая, гэта сур'ёзна. Нібыта там выразана сярэдзіна. Калі б падрабязьней, было б цікавей.
Усё адно ня згодны, што жаночая. Цікавая думка наконт выразанай сярэдзіны. :)
Ня маю моцы з Вамі спрачацца. Няхай будзе жаночая! :-) |